Расонскі раён, Віцебская вобласць
“Блакітныя каралі Россон” - гэта першы пілотны праект беларускага зялёнага маршруту, які злучае два прыродных заказнікі “Чырвоны Бор” і “Сіньша”. Маршрут прызначаны для перамяшчэння з выкарыстаннем безматорных транспартных сродкаў, такіх як: ровары, байдаркі, коні, калёсы, лыжы. Маршрут мае шмат лакальных экалагічных сцежак, якія адчыняюць людзям найзначнейшыя і каштоўныя прыродныя і культурныя славутасці Расонскага раёну.
Галоўная вось маршрута - кальцо з даўжынёй акружнасці каля 200 км, якая праходзіць праз наступныя населеныя пункты: Расоны – Клясціцы – Сакалішча – Кульнёва – Янкавічы – Межна – Краснаполле – Уклеенка – Забор’е – Гарбачэва – Расоны.Гэты раён быў вылучаны для пілотнага праекту зялёнага маршруту ў першую чаргу дзякуючы людзям, якія жывуць у гэтым раёне, іх актыўнасці і жаданню займацца агра- і экатурызмам, іх гатовасці распавесці аб прыродных, культурных і гістарычных каштоўнасцях сваёй "малой радзімы".У аснову лагатыпа маршруту, пасля творчай перапрацоўкі, быў пакладзены герб раёна, які адлюстроўвае асноўныя асаблівасці рэгіёна, а менавіта, найбуйнейшы лясны комплекс і самую вялікую колькасць азёраў у Беларусі.