"Ігуменскія конныя сцежкі" - гэта дваццацікіламетровы маршрут, прызначаны для перамяшчэння на канях і конных брычках, з лакальнымі пешымі экалагічнымі сцежкамі, размешчаны ў трыццаці кіламетрах ад Менска па Магілёўскай шашы ў вельмі цікавым з пункта погляду гісторыі і культуры, а таксама прыроднай прывабнасці месцы.
Галоўная вось маршруту (конная траса) даўжынёй каля 20 км Смілавічы - Іванічы. Гэта - першы ў Беларусі конны зялёны маршрут, які аб'ядноўвае прыродныя, гістарычныя і культурныя славутасці, і, што самае галоўнае, мноства найцікавейшых мясцовых ініцыятыў, звязаных з экатурызмам, экалагічнай адукацыяй, беларускімі традыцыйнымі рамёствамі і фальклорам, якія ажыццяўляюцца мясцовымі жыхарамі ў сваім раёне.