Гэты маршрут даўжынёй 155 км, адрасаваны ў першую чаргу аматарам беларускай традыцыйнай этнаграфіі і фальклору, а таксама для актыўнага адпачынку і для перамяшчэння паміж пунктамі прызначэння на роварах, з лакальнымі пешымі экалагічнымі сцежкамі, і магчымасцю лодкавых экспедыцый.
Галоўная вось маршруту ўтварае кальцо Лепель - Барсукі – Латгалічы – Красналукі - Валасовічы - Лепель (велатраса з пунктамі прыпынку для адпачынку і сілкаванні ў месцах, якія валодаюць прыроднымі, гістарычнымі і культурнымі славутасцямі, і лакальнымі ініцыятывамі, звязанымі з беларускімі абрадавымі традыцыямі і фальклорам).
Паэтычны назоў маршруту “Край Жоўтых Гарлачыкаў і Сівых Валуноў” асацыюецца з гістарычнымі і прыроднымі асаблівасцямі Лепельскага рэгіёна.Старажытныя балты ўвасобілі прыгажосць гэтага рэгіёну ў рамантычнай назве свайго селішча "Лепель" або "Жоўтыя гарлачыкі". Гэта паказвае, што маршрут будзе засноўвацца на прыродных славутасцях, і адначасова мець экатурыстычную скіраванасць.Лагатып, распрацаваны мясцовай мастачкай Галiнай Жураулёвай, творча аб'ядноўвае гэта і сімвалізуе раўнавагу ў развіцці турызму ў рэгіёне.